Напаўненне работ павінна адпавядаць наступным тэматычным накірункам:
- сацыяльныя наступствы Чарнобылю;
- распаўсюд выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі;
- недапушчальнасць будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
Плакаты і слоганы трэба дасылаць на электронную скрыню: info@belgreens.org ці па пошце: 220004, Мінск, вул. Мельнікайтэ, 2–1803.
Арганізатары конкурса не робяць ніякіх абмежаванняў для ўдзельнікаў: падаваць свае работы можа кожны і ў любым выглядзе. Яна павінна суправаджацца наступнай інфармацыяй: імя і прозвішча аўтара, узрост, кантактны нумар тэлефона, паштовы адрас, электронная пошта.
- Апошні тэрмін падачы работ — 15 красавіка 2016 года.
Галоўны прыз — графічны планшэт. Пераможца будзе абраны пасля анлайн-галасавання на афіцыйнай старонцы арганізатара. Плануецца таксама, што плакаты будуць выстаўленыя ў адной з крэатыўных прастор сталіцы.
Работы, дасланыя на конкурс, могуць выкарыстоўвацца арганізатарамі ў некамерцыйных мэтах, у тым ліку пры падрыхтоўцы візуальнай і прома-прадукцыі для Чарнобыльскага шляха.
Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне: +37533 343 10 99.