Чарговымі гасцямі праекту кафэ MonkeyFood ''Кухню 12 малпаў'' сталі аўтары праекту ''Фізаліс'', якія прапанавалі наведвальнікам не толькі стравы высокай еўрапейскай кухні, але паказалі іншы бок кандзіцерскай справы.
Напрацягу чатырох год Аляксей і Сабіна займаюцца кандзіцерствам, тры з якіх аддалі веганскаму накірунку.
Па словах Сабіны, калі яны звярнуліся да веганскага кандзіцерства давядося забыцца на ўсё, што ведалі і пачаць з асноў: ''Мы сталі вынаходзіць прадукты, каб замяняць яйкі, жэлацін, шукаць інгрыдыенты, з якіх можна было пачаць складаць рэцэпты''.
У цэлым жа ў свеце веганскае кандзіцерства паступова набывае папулярнасць. З'яўляюцца апантаныя кандытары, якія падвышаюць сваё майстэрства, эксперыментуюць з расліннымі прадуктамі. Але, як адзначае Аляксей, мала хто з іх ўмее рабіць тое, што яны.
Сёння Сабіна і Аляксей жывуць у Варшаве, маюць сваю кандзіцерскую, дзе вырабляюць свае стравы на заказ, у тым ліку ў іншыя гарады, і нават краіны. Акрамя гэтага яны шмат падарожнічаюць, ладзяць тэматычныя майстар-класы, на якіх стараюцца перадаюць людзям не толькі сваё майстэрства, але і ідэі.
''Мы выбралі такі спосаб зрабіць свет лепшым. Даказаць, што высокае кандзіцерства мае сваё месца ў сусветнай кулінарыі. Акрамя гэтага, людзі і шэфы, якія звыклі выкарыстоўваць прадукты жывёльнага паходжання, могуць пабачыць, што можна абыходзіцца і без іх, можна зрабіць сваю версію вядомых страў'', – кажа Аляксей.
З улікам амбіцый і ўзроўню, якога змаглі дасягнуць Сабіна і Аляксей, яны імкнуцца, каб веганскія версіі традыцыйных страў не толькі знешне, але і на смак былі значна лепшымі.
''Нягледзячы на тое, што веганская кухня ўжо даволі распаўсюджаная ў свеце, яшчэ даводзіцца сутыкацца са здзіўленнем людзей, што гатаваць магчыма без прымянення прадуктаў жывёльнага паходжання'', – зазначае Аляксей.
Хаця, на думку кандзіцера, любы паважаючы сябе рэстаран павінен мець веганскую оптцыю і прапаноўваць у сваім меню паўнацэнную разнастайнасць страў для тых, хто не ўжывае мяса, рыбу, малако і яйкі. Бо на сённяшні дзень людзі выбіраюць такі спосаб харчаванне сыходзячы не толькі з этычна-маральных памкненняў, але і з інтарэсаў свайго здароўя.
На кухні кафэ MonkeyFood Аляксей і Сабіна прапанвалі на выбар некалькі пірагоў і мафіны.
''На жаль, зараз мы прыгатавалі на ўзроўні, з якога пачыналі, з таго, што было пад рукой. Але ў наступны наш прыезд, абяцаем сапраўдныя шэдэўры'', – падкрэсліла Сабіна.