Хлопец, які сочыць, каб са скульптурай нічога не здарылася, патлумачыў, што паставілі яе, «каб у свеце стала болей дабрыні».
Ён жа перадаў журналістам кантакты арганізатараў акцыі. Дзяўчына Паліна паведаміла, што інсталяцыю зрабіў беларускі мастак, які пакуль «просіць не раскрываць свайго імя».
«Такіх скульптурных кампазыцый у цэнтры некалькі — і ўсе на сацыяльныя сюжэты, — паведаміла Паліна. — Кожны сюжэт — спроба прыцягнуць увагу мінакоў і прымусіць задумацца пра тое, што важна».
На галоўным фота - яшчэ адна інсталяцыя каля кінатэатра «Кастрычнік» у Мінску.