04.11.2024 / 14:11

У Ціктоку вірусіцца відэа пра Мінск, у якім жывуць толькі коцікі.

АбНяміга
АбНяміга

Аўтары цікток-акаунта “Мінскі кот” прыдумалі, як называліся б звыклыя вуліцы Мінска, калі б у горадзе жылі адныя каты. Ролік ужо сабраў больш за 100 тысяч праглядаў і амаль 9 тысяч лайкаў.

У відэа на канале, Няміга б называлася Абнямігай, Зыбіцкая - Хвастыбіцкай, Магілёўская - Мурглеўскай, а бульвар Шаўчэнка стаў бы бульварам Шарсценка.

Мінчанам рэбрэндынг спадабаўся, піша CityDog. У каментарах многія нават пачалі прапаноўваць свае назвы. Плошчу Якуба Коласа прапануюць перайменаваць у Якуба Котаса, а Малінаўку – у Мурлінаўку.

Бульвар Шарсценка
Бульвар Шарсценка

Былі і іншыя варыянты. Так, ва ўяўным горадзе катоў з'явіліся станцыі метро «Кусалаўская» і «Катлетарская», вуліца Кракаткіна і раён Каменнай Муркі.

У другой частцы посту аўтары ідэі працягнулі фантазіраваць. У ім яны паказалі, як бы выглядала Кацябрская, плошча Кусьгалор ды іншыя папулярныя менскія лакацыі.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость