Праект выкананы па бласлаўленні Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і ажыццёўлены напрамкам “Царква і ахова навакольнага асяроддзя” некамерцыйнай установы “Цэнтр экалагічных рашэнняў”. Ініцыятыву падтрымала Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрландаў (фонд МАТRА), паведамляе "Новы час".
Выстава паставіла сабе на мэту прадэманстраваць розныя спосабы ўдзелу хрысціян і іншых грамадзян у клопаце аб чысціні свету і навакольнага асяроддзя, а таксама раскрыць ролю чалавека і царквы ў вырашэнні экалагічных праблем сучаснасці.
Яна складаецца з некалькі інфармацыйных стэндаў, якія знаёмяць з наступнымі тэмамі (з хрысціянскага пункту погляду): “У адказнасці за стварэнне”, “Экалагічныя праблемы сучаснасці” (3 часткі — біяразнастайнасць, атмасфера, хімічныя рэчывы і адыходы), “Асвячэнне прыроды”, “Экалагічна дружная парафія”, “Экалагічнае кіраванне ў парафіі”, “Вада — крыніца жыцця”.
Плануецца, што пасля мінскага касцёлу святых Сымона і Алены, выстава выправіцца ў вандроўку па шэрагу буйных парафій Беларусі, прапагандуючы і прапануючы модульныя ўзоры для працы парафіян як суполак экалагічнага руху.
Пазнаёміцца з экспанатамі можна таксама з дапамогаю аўдыёгіду.