Удзел у сустрэчы прынялі ля 30 чалавек, паведамляе сайт ГДФ. Людзі не толькі змаглі пазнаёміцца бліжэй з суполкай, планамі і ў цэлым з праблемамі рэгіёну, але і прагледзіць тэматычныя фільмы.
"Мы спадзяемся, што пасля гэтай сустрэчы да нас прыйдуць валанцёры, з нецярпеннем чакаем адкрыцця сезону і будзем рады кожнаму", - кажа каардынатар суполкі Аляксей Кавалёў.
Нагадаем, што суполка "Прыбіраем смецце ў лесе і ў думках" з'явілася не так даўно, у 2012 годзе, але за час існавання актывістам ужо ўдалося правесці некалькі дзесяткаў акцый па прыборцы смецця ў лясах і на берагах азёр. У мінулым годзе валанцёры далучыліся за міжнароднай акцыі "Зробім!".