05.02.2015 / 15:02

Жыхары дамоў, падведамасных ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка", павінны былі сабраць ля 26,4 млрд рублёў за мінулы год. Аднак, па словах спецыяліста МГЖГ Зінаіды Ставер, па факту было сабрана на 300 млн рублёў больш, паведамляюць "Минск-Новости".

Сабраныя грошы павінны пайсці на замену і ўстаноўку дадатковага дзіцячага абсталявання на ўнутранядваравых тэрыторыях, на ўсталяванне малых архітэктурных форм і лавак, прачыстку смеццеправодаў у дамах, азеляненне дваравых тэрыторый, абсталяванне кантэйнерных пляцовак і замену бакаў для смецця.

Частка сродкаў праз жыллёвую службу пойдзе на закупку расліннага грунту і рассаду кветак для дваравых клумбаў.

Автор:
Фотограф:
www.kalen-dar.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость