Да, назіранняў далучыліся сябры аранізацыі з усёй Беларусі і замежныя госці, якія напярэдадні ўдзельнічалі ў штогадовай канферэнцыі, а таксама школьнікі - сябры клубу “Крылаты дазор”. Гэтым разам ўдалося пабачыць амялушак, вялікіх савукоў, качак-крыжанак, звычайнага гогаля,стаю лебедзяў-клікуноў, шэрага дразда, палявых жаўрукоў, зелянушку, звычайную стрынатку, кнігаўку, крумкача і чайку-рагатуху.
Карацей, сумаваць не прыйшлося – дасведчаныя назіральнікі віншавалі навічкоў з новымі для іх відамі птушак, рабілі нататкі… Больш фотаздымкаў - у нашай фотагалерэі.