Трэцяга сакавіка щ свеце адзначалі Сусветны дзень дзікай прыроды, які скіраваны на прыцягненне ўвагі і павышэнне інфармаванасці людзей пра стан дзікай флоры і фаўны.
У гэтым годзе не засталіся ў баку і беларускія экалагічныя актывісты, што зладзілі кінапрагляд стужкі "Гонка на выміранне", выпушчаны ў 2015 годзе.
"Калі глядзець на каляндар — кожны дзень будзе святам чагосьці ці кагосьці. Некаторыя з дат, як 23 лютага ці 8 сакавіка, вядомы ўсім. І ў той жа час мы удзялям празмерна мала ўвагі такім важным падзеям, як Дзень правоў чалавека ці Сусветны дзень дзікай прыроды. Таму і захацелася прыцягнуць увагу да такіх свят праз кіно. Падштурхнуць людзей задумацца пра актуальнасць праблем, што крыюцца за такімі датамі", — падкрэсліў Павел Хлюст, адзін з суарганізатараў прагляду і валанцёр таварыства "Зялёная сетка".
Фільм, створаны неабыякавымі актывістамі і энтузіястамі-абаронцамі дзікай прыроды, сабраў у сабе ўнікальныя кадры. Яны распавядаюць пра прыгажосць жывой прыроды, узаемасувязь кожнай істоты з наваколлем і гісторыю фарміравання ўстройства нашага асяроддзя.
Другім бокам медаля карціны стала — індустрыю знішчэння рэдкіх відаў ва ўгоду модных экзатычных гастранамічных забавак ці традыцый народнай медыцыны. Ёсць яшчэ адзін важны аспект уплыву чалавецтва на стан флоры і фаўны планеты — знішчэнне месцаў пражывання відаў і забруджванне наваколля, што ў сваю чаргу нясуць у сабе і негатыўныя наступствы для людзей.
На жаль, Беларусь ва ўсёй гэтай віхуры глабалізацыі таксама мае свой адбітак на відавым саставе прыроды. Так, напрыклад, як распавёў Максім Нямчынаў з грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", ужо некалькі год спецыялісты не фіксавалі на тэрыторыі нашай краіны сівагракаў.
Прычынай таму можа быць забаўка некаторых краін арабскага свету па адстрэлу гэтых яркіх і прыгожых птушак у час міграцыі. Дурасць гэтай традыцый крыецца ў тым, што надалей тушка нікуды не выкастоўваецца: ні ў ежу, ні для ўпрыгожвання.
- Во Всемирный день дикой природы экологи призывают беларусов защитить природные ресурсы
- Как мы истощаем запасы. 7 мест на планете, где от рыбы осталось только название
Яшчэ адзін від, што зараз падвергнуты масаваму знішчэнню і ўжо на нашай тэрыторыі — ваўкі. Гэты драпежнік патрапілі ў спіс непажаданых відаў, маўляў, праз тую пагрозу і шкоду, што ён нясе людзям і сельскагаспадарчай жывёліне. Аднак, як падкрэсліваюць спецыялісты, вінаваціць толькі аднаго ваўка ў яго празмернай актыўнасці нельга, ёсць у гэтым і прамая віна чалавека — праз знішчэнне натуральнай кармавой базы драпежніка.
- Популяцию волка в Беларуси намерены регулировать гуманными методами
- В Ливане перестанут убивать 2.6 миллиона птиц?
Пры ўсім, нягледзячы на сумныя тэндэнцыі, актывісты заклікаюць быць больш аптымістычнымі і праяўляць інтарэс да дзікай прыроды, выкарыстоўваць любую магчымасць стаць на абарону наваколля.
Рабіць гэта можна праз самыя простыя дзеянні ў сваёй штодзённасці — праз асэнсаванае і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў і спажыванне, экапрыязны лад жыцця. Магчыма менавіта вы зможаце стаць тым самым звяном, што пераважыць шалі для захавання біяразнастайнасці планеты.