05.04.2022 / 11:04

Наступны крок суд.

Следчы камітэт паведамляе, што скончыў расследаванне па справе палітзняволенага Віктара Фянчука. Яму прад’явілі канчатковае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Згодна з матэрыяламі справы, «Фянчук блакаваў рух транспарта на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім».

Матэрыялы следства перададзеныя ў пракуратуру, таму хутка мусіць пачацца судовы працэс.

Віктара затрымалі пасля вобшуку ў мінскім офісе арганізацыі 31 жніўня. Адразу яго пакаралі «суткамі» па адміністрацыйнай справе, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК.

19 сакавіка Вярхоўны суд ліквідаваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны» за «экстрэмісцкую дзейнасць».

Віктар Фянчук прызнаны праваабаронцамі палітзняволенным.

 

Падтрымайце Віктара: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Віктару Аляксандравічу Фянчуку

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость