- Нехта высвідроўваў дзіркі ў ствалах дрэў і запускаў туды яд. Тэрыторыя, на якой знаходзяцца дрэвы, не зʼяўляецца зямлёй агульнага карыстання. Яна замацаваная за пэўнымі асобамі, якіх я называць не буду, — распавяла журналістам начальніца зялёна-паркавай гаспадаркі прадпрыемства «Камунальнік»
Галіна Саўлідзі.
Калі менавіта адбылося злачынства, невядома, але дзесяткі дрэваў, якія знаходзяцца насупраць гандлёвага цэнтра «Тройка» у Маладзечна папросту не распусціліся вясной і высахлі дзясяткі дрэў.
Гэта здзівіла гараджан і камунальшчыкаў.
— Такіх там каля 70 штук. Я думаю, што іх нечым аблілі для таго, каб знішчыць. Мае знаёмыя заўважылі гэта яшчэ ў нядзелю, а ўчора я сама там праходзіла і ўпэўнілася ў гэтым, - распавядала Kraj.by мясцовая жыхарка Валянціна. - У канцы траўня і ў пачатку чэрвеня тут заўсёды пішчалі савяняты.
Аб тым, што здарылася з дрэвамі ўжо ведае і мясцовая інспекцыя прыродных рэсурсаў, і міліцыя. Яны абяцаюць правесці расследванне і пакараць вінаватых.