05.08.2015 / 17:08

Праект створаны, каб прыцягнуць увагу аўтамабілістаў да дробных жывёлаў на дарогах.

Літоўская кампанія крэатыўнага маркетынга і камунікацыі "Clinic 212" распрацавала шэраг незвычайных мініяцюрных знакаў для кіроўцаў аўтамабіляў і раварыстаў. З дапамогай такога нестандартнага падыхода кампанія спадзяецца данесці да жыхароў сталіцы Літвы думку аб тым, што яны - не адзіныя, хто жыве ў горадзе.

На дадзены момант праект #TinyRoadSign уключае ў сябе чатыры мініяцюрныя дарожныя знакі, усталяваныя ў Вільні, сярод якіх "Пешаходны пераход для вожыкаў", "Аэрапорт для птушак", "Басейн для качак" ды "Зона адпачынку для котак".

Автор:
Фотограф:
clinic212.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость