05.09.2020 / 22:09

Жыхары мікрараёна Зялёны Бор (Бараўляны) падтрымалі агульны трэнд знаёміцца дварамі. 5 верасня яны спраектавалі на пляцоўку між дамамі аграмадную Пагоню на фоне бел-чырвона-белага сцяга, спявалі і частавалі адно аднаго.

Схадзіўшы 4 верасня калонай у госці ў мікрараён Новая Баравая, зеленаборцы зладзілі свята дома. Накупілі смакоцця, “каб як у новай Баравой”, абярнуліся бел-чырвона-белымі сцягамі, узялі дзяцей, сабак, сямейнікаў і суседзяў – ды выйшлі ва двор.

Кантактавалі, спявалі. Зрабілі абвестку пра збор подпісаў за стварэнне ворганаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Автор:
Фотограф:
Алена Ляшкевіч
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость