4 кастрычніка каталіцкі касцёл узгадваў святога Францішка з Асізі, які лічыцца апекуном жывёлаў. Вядома, што неад'емнай складаючай жыцця і дзейнасці св. Францішка Асізскага былі ягоная любоў да ўсяго існага, замілаванне навакольным светам і распаўсюджванне ідэі братэрства з кожнай жывой істотай. Усё гэта стала прычынай таго, каб у дзень успаміну святога адзначаць таксама Сусветны дзень (абароны) жывёл.
У сувязі з гэтым у мінулую нядзелю 4 кастрычніка ў гродзенскім францішканскім касцёле біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў хатніх гадаванцаў, якіх прывялі з сабой мясцовыя вернікі. Партал Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by зафатаграфаваў, як адбывалася асвячэнне сабак, катоў, грызуноў і чарапах.