05.10.2023 / 10:10

У верасні каманда Менскай урбаністычнай платформы запусціла аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах.

Иллюстративное изображение
Иллюстративное изображение

Першы горад, па якім вам давядзецца падарожнічаць – гэта Мінск, і не вельмі вядомы і папулярны раён Мухля. Усё, што вам патрэбна, каб пераасэнсаваць і па-іншаму спазнаць знаёмыя мясціны – гэта мабільны тэлефон і навушнікі, і можна адпраўляцца на шпацыр.

Падчас першай экскурсіі падарожнікі даведаюцца пра частку гісторыі горада, перанясецца ў мінулае і ўявяць, як жылі яго жыхары ў 1950-60 гады, як фармавалася гарадская прастора і якімі правіламі карысталіся архітэктары таго часу.

Стваральнікі праекту абяцаюць, што слухачы наведаюць месцы, якія могуць у хуткім часе знікнуць з мапы Мінску, забудуюцца шматпавярховікамі і гандлёвымі цэнтрамі.

Зялёны партал пагутарыў з эксперткамі Менскай урбаністычнай платформы, каб дазнацца трохі больш аб новым праекце, як ён з’явіўся і што яшчэ цікавага можа прапанаваць сваім слухачам і слухачкам.

Як з’явілася ідэя стварыць гід з аўдыяэкскурсіямі? Гэта была больш вашая ініцыятыва ці быў нейкі запыт ад людзей?

«Урбан-шпацыр» – поддержка людей, которые живут в Беларуси, мы хотели заинтересовать их новыми местами, по-другому открыть для них их города, – гаворыць адна з экспертак. – Для нас было важно сделать так, чтобы горожане и горожанки начали изучать свои города, разбираться в том, почему и как сложилась система, которая сейчас существует в городах, заинтересовать их изменениями городского пространства.

Хотелось показать, что город – не константа, и на изменения в городе можно влиять. Нам хотелось рассказать, как это сделать и показать это через изменения, которые уже были сделаны в городском пространстве.

У нашей аудитории есть интерес изучать города, а у нас – интерес разбираться и анализировать, показывать, как можно по-другому взглянуть на свой город.

Раз у паўгода-год мы  робім даследванні, апытанні, інтэрв’ю з гараджанамі і гараджанкамі, каб даведацца, што ім зараз цікава, – дадае другая экспертка. – І мінулай восенню мы запыталі, наколькі людзям хацелася б самаадукоўвацца ў сферы ўрбаністыкі, што ім было б цікава.

Было вельмі шмат адказаў пра тое, што хацелася б больш дазнавацца пра менавіта беларускія гарады. Людзі глядзяць замежныя юцьюб-каналы (ці штосьці падобнае), але ім незразумела, ці падыходзіць гэтая інфармацыя да беларускіх гарадоў.

У тым ліку адштурхоўваючыся ад  гэтага фідбэку гараджанак і гараджан, мы захацелі зрабіць інтэрактыўны праект, дзякуючы якому гараджане і гараджанкі змогуць ўзаемадзейнічаць са сваёй, беларускай гарадской прасторай.

Мы прыдумалі праект, у якім мы можам адукоўваць і пры гэтым выводзіць людзей на вуліцы, каб паглядзець на гарадскую прастору, на ўнікальныя рысы, якія існуюць у нашых гарадах, паслухаць пра гісторыю і таксама паглядзець, што ўжо робяць іншыя людзі, паглядзець, што робіць горад, што хацелі б захаваць, і пранікнуцца айдэнтыкай гарадскіх прастораў.

Калі вы выбіраеце месцы, па якім будуць праходзіць экскурсіі, і вызначаеце тэмы для гэтых экскурсій, што на гэта ўплывае?

Мы выбирали необычные, непопулярные места, чтобы у людей было желание разбираться. Ведь не Осмоловкой единойКогда мы рассматривали варианты районов для первой экскурсии в Минске, одним из критериев было то, чтобы место было неочевидное, но находилось достаточно близко, –  распавядае аб праекце адна з экспертак. – Это должна была быть многослойная система, чтобы на её примере можно было показать, как вообще всё формировалось, из чего состоит городское пространство, показать разные типологии пространства, включить и жилую застройку, и площади, и улицы, и парки, и скверы – всё, из чего городское пространство состоит.

Ещё важно было, чтобы мы показывали такие городские пространства, которые мы могли бы оживить и, возможно, специально туда не поедешь, а с помощью нашей экскурсии сможешь посмотреть.

Например, пространство дворов спальных районов. Скорее всего, специально туда не зайдёшь, а там много всего интересного. Это тоже очень большая история: история архитектуры, история нашего города.

Я дадам, што ўвогуле нашай ідэяй было распавядаць гісторыі не толькі пра Мінск. Мінск – гэта наша пілотная экскурсія, – удакладняе другая экспертка. – Мінск з’яўляецца родным горадам для вялікай часткі нашай каманды, але таксама мы плануем працаваць з меншымі гарадамі.

Але што датычыцца Мінску, у наш топ трапілі тры месцы, з якіх мы абралі менавіта Мухлю. Гэта былі Мухля, Тэрэспа, ПралетаркаІ вось другое месца, якое мы не абралі, ужо знішчаецца, і гэта тое, на што людзі не паспелі паглядзець, і тое, пра што мы не паспелі распавесці.

Ці плануеце дадаць іншыя месцы, акрамя Мінску, у будучыні, і ўключыць не толькі буйныя гарады, але і невялікія мястэчкі і вёскі?

Мы думалі больш далучаць гарады, паколькі мы займаемся гарадскімі прасторамі. Але так, мы можам канцэнтравацца не толькі на Мінску, але і на малых гарадах.

Вельмі шмат цікавага можна знайсці ў малых гарадах, – таго, што няма ў вялікіх. Нам вельмі цікава распавесці пра Мінск, але таксама цікава дазнавацца пра розныя рэчы, якія існуюць у розных гарадах Беларусі. І мы хацелі б гэтым падзяліцца.

Да, мы будем продолжать работу над проектом и включать в экскурсии также другие города и другие районы. Сейчас в разработке находится вторая экскурсия – по Новополоцку.

Новополоцк нас покорил своей архитектурой, мозаиками, монументальным искусством. Мы разрабатываем эту экскурсию с большой любовью.

Як вы лічыце, людзі, якія зараз жывуць за межамі Беларусі, ці будзе ім таксама цікава прайсціся па знаёмых месцах, пачуць гісторыі сваіх гарадоў?

Однозначно – да. Одним из первых пришёл отзыв от молодого человека, который живёт в маленьком городе в Португалии, а в Минске он жил в районе «Розочки». Он написал, что было очень приятно прослушать экскурсию, гуляя по городу, где он живёт сейчас, и представить, что он гуляет по Минску, вспомнить свой родной район и город.

Напрыканцы хацелася б дадаць, што каманда Менскай урбаністычнай платформы будзе вельмі ўдзячная зваротнай сувязі ад тых людзей, якія праслухалі экскурсію.

Нам будет интересно послушать о впечатлениях, получить комментарии по поводу экскурсий. Если у наших читателей и читательниц, есть какие-либо идеи по поводу того, что мы можем включить в экскурсии, какие районы, города и факты, нам тоже было бы интересно послушать.

Вы можете связаться с нами через социальные сети или написать письмо на почту
 minskurban@gmail.com.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость