Дзякуючы новым тэхналогіям вытворчасці "другога пакалення біяпаліва" і з улікам праблемы змянення клімату попыт на гэту крыніцу энергіі ў будучым будзе расці, але ўсё роўна будзе абмежаваным, піша сайт ААН.
Таксама ащтары даклада паведамляюць, што "альтэрнатыўныя крыніцы энергіі не змогуць замяніць выкапнёвыя віды паліва", але будуць адыгрываць дадатковую ролю ў задавальненні попыту на энергію.
Даклад з'яўляецца адноўленай версіяй аналагічнага дакладу, што быў падрыхтаваны яшчэ ў 2006 годзе. Асабліва ў ім падкрэсліваецца той факт, што біаэтанол і біядызель сталі прызнанымі відамі паліва ў гандлі дзякуючы выкарыстанню ў транспартным сектары. Сваю ролю адыграў і той факт, што піяпаліва пачалі выкарыстоўваць ў некамерцыйнай авіяцыі, пры выпрацоўцы электраэнергіі, для прыгатавання ежы і нават у марскім транспарце.
Акрамя гэтага ў дакладзе ёсць агляд, якім чынам сітуацыя на сучасным рынку біяпаліва ўплывае доступ да аднаўляльных крыніц энергіі і ўмовы жыцця ў краінах трэцяга свету. Аўтары падкрэсліваюць важнасць распрацоўкі нарматыўна-прававой базы, што будзе рэгуляваць выкарыстанне біяпаліва з умовай нацыянальных умоў. Пры гэтым падкрэсліваецца, што вытворчасць сыравіны на гэты віж энергіі ні ў якім разе не павінны ў плываць на харчовую стабільнасць краіны. Таму неабходна такая палітыка, што дазволіць стымуляваць развіццё сельгас вытворчасці, прыбытак і навыкі мясцовага насельніцтва.
Яшчэ адной задачай з'яўляецца распрацоўка міжнароднай стратэгіі, якая дазволіць пазбягаць тэхналагічнага разрыву паміж вытворчасцю біяпаліва "першага пакалення", асноўнага на інтэнсіўным выкарыстанні ворных зямель, і капіталаёмкай вытворчасцю "другога пакалення біяпаліва".