Горад, што прастаяў некалькі стагоддзяў, можа знікнуць пад уплывам кліматычных змяненняў, што становяцца ўсё больш рэзкімі.
Па словах, Маркаса Пастора, саветніка Нацыянальнай службы ахоўваемых раёнаў Перу, на горад Мачу-Пікчу ў сезон дажджоў выпадае ля 2000 мм ападкаў, што ўжо само па сабе шмат, а калі гэтыя аб'ёмы падвояцца ці патрояцца, то ўсё можа змыць па схілах уніз.
Штогод Мачу-Пікчу наведваюць каля 1 млн чалавек і чатыры гады таму абвал, які адбыўся з-за моцных ліўняў, перарэзаў адзіную жалезную дарогу, вядучую на вяршыню гары. Тады загінула 5 чалавек, а 4 тыс. турыстаў давялося эвакуяваць верталётамі.
Зараз на гары ўсталявалі спецыяльныя пасты, якія вымяраюць ўплыў клімату і турыстаў на старажытныя пабудовы.