06.02.2015 / 12:02

Ролік "Экалогія пачынаецца з цябе" зняты Майстэрняй сацыяльнага кіно, якая была створана, каб рабіць грамадскія праблемы Беларусі і варыянты іх рашэння больш нагляднымі. Майстэрня звярнулася да беларускага бізнеса, каб разам стварыць добрую сацыяльную рэкламу.

Гэта ўжо трэці ролік у межах новага праекта майстэрні, але дакладна першы які кранае тэму экалогіі.

"Усе мы ведаем, што грамадства павінна быць выхаваным, паважаць і развіваць сваю нацыянальную культуру. Мы можам гадзінамі абмяркоўваць стан беларускай мовы і экалагічную сітуацыю. Мы ведаем і абмяркоўваем, але не робім. Звычайна чалавек лічыць, што ад яго нічога не залежыць. Большасць нас звыклыя думаць, што займацца культурнымі і сацыяльнымі працэсамі трэба іншым, але толькі не нам." - дзеляцца канцэптам праекта заснавальнікі Майстэрні сацыяльнага кіно.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость