06.02.2017 / 16:02

На тэрыторыі Студзёнкаўскай паляўнічай дачы браканьеры застрэлілі самку высакароднага аленя.

Як высветлілася, аляніха была цельная. Прыродзе нанесены ўрон, які складае 600 базавых велічынь і ацэньваецца як асабліва буйны памер, піша senno.by.

Узбуджана крымінальная справа за незаконнае паляванне.

Автор:
Фотограф:
max-foto.info
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость