Як паведамілі нашаму карэспандэнту ў дыспетчарскай службе ЖЭС №13, смецце засталося пасля правядзення рамонтных работ, аднак, не змаглі патлумачыць пасля канкрэтна якіх. У першы ж працоўны дзень наступнага тыдня бытавы хлам абяцалі вывезці.

Жыхары па Старавіленскаму тракту паскардзіся ў рэдакцыю "Беларускага Зялёнага Партала" на смецце, якое засталося пасля пэўных рамонтных работ, што праводзіліся работнікамі ЖЭС №13 горада Мінска.