06.03.2015 / 12:03

У 2015 годзе ў горадзе павінна быць абсталявана больш за 18 тыс. парковачных месцаў, паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчык, перадае сайт "Нашай Нівы".

Па словах Дзмітрыя Янчыка, перад кожным раёнам пастаўлена задача абсталяваць не менш як 2 тыс. машына-месцаў.

Акрамя гэтага плануецца добраўпарадкаванне ля 675 дваровых тэрыторый і адрамантаваць каля 3,6 тыс. пад'ездаў, у чым актыўны ўдзел прымуць мясцовыя жыхары. Папярэднюю працу з жыльцамі і фарміраванне ініцыятыўных груп ужо праводзяць ЖРЭА і ЖЭСы раёнаў.

За мінулы год у Мінску добраўпарадкавалі 690 дваровых тэрыторый, з удзелам гараджан адрамантавана больш за 3,6 тыс. пад'ездаў, 71 пляцоўка для выгулу хатніх жывёл, пасаджана больш за 49 тыс. дрэў, 179 тыс. кустоў, 11,7 млн кветак. На гэтыя мэты прыцягнута каля Br20 млрд сродкаў насельніцтва.

Автор:
Фотограф:
zapovorotom.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость