Гэты энергаблок станцыі ўзялі пад ахову ўнутраныя войскі. У бліжэйшы час будзе адбывацца прыёмка ядзернага паліва і "правядзенне яго ўваходнага кантроля".
Мінэнергетыкі падкрэслівае, што на АЭС забяспечана неабходная тэхнічная гатоўнасць і памяшканняў, і абсталявання, і персаналу "да бяспечнага абыходжання са свежым ядзерным палівам".
Як паведамляла Еўрарадыё, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выдала дазвол АЭС на права завозу ядзернага паліва ў красавіку сёлета.
Фізічны запуск першага энергаблока Беларускай атамнай станцыі пад Астраўцом запланаваны на ліпень, энергетычны запуск — на верасень-кастрычнік 2020-га.