Аграпраект, разлічаны на пяць год, мае на мэце эксперыментальныя пасадкі новых відаў садавіны і гародніны на ўчастках, што належаць школе з дапамогай навучэнцаў. На працягу лета прадстаўнікі галандскага боку тройчы наведваюць эксперыментальныя ўчасткі а пасля збору ўраджаю сумесна з удзельнікамі праекта аналізуюць поспехі і няўдачы ды дзеляцца дасягненнямі.
— У мінулым годзе мы атрымалі ад галандскага бока насенне гародніны на суму каля 5,3 мільёны рублёў, — распавядае дырэктар установы адукацыі Жанна Аляксандраўна Дарошка. — Мы паспрабавалі вырошчваць на нашых землях, якія маюць невысокую бальнасць, капусту Сантарына F1, Проктар F1 і Скандык F1, моркву Самсон bejo, буракі Лолу, агуркі Эколь F1, цыбулю Стурон ды бульбу Сантэ. Больш за ўсё парадавала ўраджайнасцю цыбуля. У гэтым годзе насення прывезлі троху меней, выключыўшы агуркі. У параўнанні з мінулым годам сабралі самы вялікі ўраджай бульбы, якой высаджвалі адразу тры гатункі.
Участак, які належыць школе па памеры толькі каля 25 сотак і таму да рэалізацыі праекта прыцягнуты мясцовы выканкам. Удзельнікі неардынарнага праекта апрацоўваюць пустэльныя землі на тэрыторыі аграгарадка агульнай плошчай каля 70 сотак. Працуюць жа ўсе – і педагогі, і супрацоўнікі установы адукацыі, 38 вучняў сярэдніх і старэйшых класаў сумесна са сваімі бацькамі. З дапамогай асабістай тэхнікі і працы мясцовых аграрыяў Сяргея Бабічава ды Івана Коцікава ўдалося аператыўна ўзараць пасадкі ды сабраць ураджай.
Праца на ўчастках вялася няспынна. На працягу ўсяго лета навучэнцы па пяць дзён праходзілі на іх працоўную практыку. Пад кіраўніцтвам педагогаў Алы Худэнка і Дзмітрыя Дарошка прыглядалі за раслінамі ды праполвалі іх. Дапамагала ў працы і ААА “Сцяг Радзімы”: механізатары прыўносілі арганіку, прадыскавалі ўчасткі і апрацавалі пасевы.
— Удзел у падобным праекце для нас карысны ў падвоеным памеры, — адзначае Жана Аляксандраўна. — Па-першае, дзеці на практыцы вывучаюць прафесію аграрыяў, але мае значэнне і той факт, што ўвесь ураджай застаецца ў школе. У выніку мы можам знізіць аплату за харчаванне школьнікаў, набыць штосьці дадаткова і разнастаіць меню навучэнцаў, дадаўшы больш садавіны.
У 2016 годзе удзельнікі міжнароднага аграпраекта з Чарацянкі плануюць паспрабаваць свае сілы ў вырошчванні кветак, якімі так славіцца Галандыя. Удзел у праекце прымае і школа з Калінкавіцкага раёна.