Вечарам 30 верасня на адлегласці каля 1,5 кіламетра ад вёскі Талачкова Ціхініцкага сельсавета Рагачоўскага раёна былі выяўленыя два лася ў разрэзаным выглядзе, незаконна здабытыя з дапамогай агнястрэльнай зброі.
Рагачоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 4 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса (незаконнае паляванне, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры).
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя двое мужчын. На дадзены момант праводзіцца расследаванне. Зламыснікам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.