07.11.2015 / 01:11

З яго дапамогай яны заклікаюць больш ашчадна ставіцца да навакольнага асяроддзя і не засмечваць яго.

Гомельскае аб’яднанне “Прыбіраем смецце ў лесе і думках”, якое рэгулярна ладзіць прыборкі забруджаных тэрыторый у горадзе над Сожам вырашылі данесці асноўную мэту сваёй дзейнасці праз відэа. Хлопцы спадзяюцца прыцягнуць увагу да таго, як шмат смецця застаецца пасля наведвання леса чалавекам.

Мэта гэтага роліка - прыцягнуць увагу да грамадзянскага актывізма ў Беларусі і ў прыватнасці да забруджвання навакольнага асяроддзя ды магчымасцяў гэта выправіць. Адной з іх з'яўляецца акцыя "Зробім!", якая адбываецца штогод і ў якой можа прыняць удзел кожны ахвотны", - адзначыў кіраўнік аб’яднання Аляксей Кавалёў.

Акцыя “Зробім!” з’яўляецца частка сусветнай кампаніі “Let’s Do It – World Clean-up 2015” і аб’ядноўвае ахвотных ачысціць прыроду ад смецця. У гэтым годзе мерапрыемства ў Беларусі адбылося ўжо ў трэці раз і ў ім паўдзельнічала 1435 чалавек. Было здзейснена каля 60 прыбіранняў (з іх 22 – у абласных гарадах, у тым ліку і ў Гомелі) і сабрана 112 тон смецця.

Автор:
Фотограф:
youtube.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость