07.11.2015 / 01:11

Праект аднаўлення воднага шляху Е-40 дасць магчымасць патрапіць на караблі нават з расейскай Пермі ў Парыж.

Рэалізуецца праект Еўрапейскім звязам у межах праграмы памежнага супрацоўніцтва Польшчы, Беларусі і Ўкраіны. Галоўнай мэтай з’яўляецца стварэнне воднага шляху з Гданьску на Балтыйскім моры да Херсона на Чорным.

Нават даследаванне магчымасьці такога воднага шляху, якое вялося з канца 2013 году, ўжо было выдзелена больш за 900 тысяч еўра (з іх каля 90 % — унёсак Еўразвяза). У хуткім часе будуць прадстаўлены вынікі гэтай працы.

Па словах сакратара Камісіі па пытаннях развіцця воднатранспартнага злучэння E-40 на ўчастку Дняпро—Вісла Андрэя Рэкеша праект зараз падыходзіць да завяршэння. У бліжэйшы час будзе створана яго тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне і   абгрунтаванне інвестыцый у аднаўленне воднага шляху, а таксама тэхнічнай ды экалагічнага ўздзеяння і мэтазгоднасці.

Выніковае рашэнне будзе прымаць кансорцыум розных арганізацый. Ужо 17 лістапада ў Брэсце адбудзецца другая сэсія камісіі, дзе будзе вызначаны прыярытэтны варыянт пастановы, а канчатковыя высновы будуць зробленыя 15-16 снежня на заключнай канферэнцыі ў Любліне.

Вялікую ролю ў праекце Е-40 мае стаць Днепра-Бускі водны шлях. Пакуль па ім праходзяць пераважна рэспубліканскія перавозкі, хоць існуюць і нерэгулярныя перавозкі ва Ўкраіну і з яе. На тэрыторыі Беларусі давядзецца правесці некаторыя будаўнічыя працы, спіс якіх удакладняць у выніковым дакуменце. Сярод іх – рэканструкцыя гідратэхнічных пабудоваў, пуцявыя працы і пытанне воднага шляху вакол Брэста. Але асноўная праца ляжа на плечы польскага боку, якому давядзецца каб злучыць між сабой Варшаву і Брэст на ўчастку Заходняга Буга.

Канчатковая сума, неабходная на будаўніцтва воднага шляху яшчэ неакрэсленая, але ўжо зараз зразумела, што яна складзе некалькі соцень мільёнаў еўра. Гэтыя затраты могуць акупіцца ў выніку інтэнсіфікацыі перавозак па ўсім водным маршруце. У Беларусі з’явіцца выхад да Балтыйскага мора і магчымасць арганізацыі міжнародных перавозак буйных грузаў па вадзе. На «Днепрабугводшляху», дарэчы, ужо пачалі будаваць першы круізны цеплаход, які ў перспектыве зможа хадзіць з Брэста да Кіева, а то і да Варшавы.

Праз Е-40 тэарэтычна можна будзе трапіць не толькі ў Балтыйскае мора, але і далей за сталіцу Польшчы – у Быдгашч, Кёльн ды нават Парыж. З іншага боку, з Чорнага мора можна будзе трапіць у Азоўскае, а адтуль праз Растоў-на-Доне ў Маскву ці Перм, Архангельск або нават Белае мора.

Адным з галоўных пытанняў пры будаўніцтве шляха будзе і экалогія. Самы праблемны ў гэтым сэнсе кавалак Е-40 — Прыпяць, дзе шлях будзе праходзіць за пару кіламетраў ад чацвёртага энэргаблоку Чарнобыльскай АЭС. Грузаперавозкі там адбываюцца і цяпер і экалагічнай небяспекі яны не нясуць. Але па словах Рэкеша, некаторыя дадатковыя працы на гэтым участку могуць мець экалагічныя наступствы, калі падчас іх зачэпяць радыеактыўныя адклады на дне або па берагах. Цяжкасьць такіх наступстваў і іх мінімізацыя таксама будуць разгледжаныя ў плане.

Рэалізацыя падобнага праекта можа сур’ёзна падвысіць эканамічны патэнцыял усіх краін рэгіёна, па якіх пройдзе новы водны шлях. Нягледзячы на ўсе рызыкі яго ўваплатненне ў жыццё можа яшчэ болей наладзіць узаемнае супрацоўніцтва між Беларуссю, Польшчай ды Ўкраінай.

Автор:
Фотограф:
svaboda.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость