06.11.2015 / 18:11

Куды пайсці, каб культурна и карысна правесці час? Зялёны Партал Гродзеншчыны рэкамендуе.

7 лістапада. Кніжны клуб для дзетак і бацькоў.

Дзецям 3-5 гадоў Антыкавярня “Жывы час” (вул. К. Маркса 13\1) прапануе ў 12 гадзін у суботу цікавыя і карысныя заняткі ў кніжным клубе.

Інтэрнет-крама BABY-BOOK.BY арганізуе для маленькіх дзетак сустрэчу з гномам Чысцюлем і Тосяй-Босяй. Наведвальнікаў чакае інтэрактыўнае чытанне, супер-квест і казачны майстар-клас.

Кошт уваходу 80 000 (дзіця+дарослы) Запіс па  тэл. МТС+375 33 626 11 32

7-8 лістапада. Выстава-кірмаш вырабаў ручной працы “Чароўная скарбонка”.

Эксклюзіўныя працы 40 майстроў з усёй Беларусі можна будзе ўбачыць і набыць у Сенатарскай залі Новага замка (вул. Замкавая, 20) у суботу з 10 да 19 і ў нядзелю з 10 да 18 гадзін.

Падарункі для сяброў і блізкіх на выставе знойдуць аматары самых розных стыляў і тэхнік: лямцаванне, дэкупаж, роспіс па шкле і тканіне, скрапбукінг, вышыўка і многае іншае. Каб парадаваць блізкіх напярэдадні восеньскіх і зімовых святаў,  не абмініце на выходных Новы замак, дзе можна будзе набыць упрыгожанні, лялькі, натуральнае мыла, вязанае адзенне і іншыя цікавыя рэчы.

У праграме таксама дзіцячы аквагрым і роспіс па целе хной мехендзі. Білет для дарослага будзе каштаваць 15 000 рублёў, для студэнтаў і школьнікаў – 7500, дзяцей да 7 год і інвалідаў – бясплатна.

10 лістапада. Сустрэча з Міхалам Анемпадыставым: "Колер Беларусі" – 2.

У 19.00 10 лістапада у “Краме Ц”- этнакраме “Цудоўня” (В.Траецкая, 16) адбудзецца другая сустрэча з вядомым беларускім дызайнерам, фатографам, паэтам, публіцыстам і перакладчыкам Міхалам Анемпадыставым, які працягне гутарку пра колеры ў кантэксце культуры Беларусі.

Больш падрабязна тут.

Уваход – дабрачыннае ахвяраванне (на кампенсацыю кошту праезду выкладчыку і развіццё праекту).

3-30 лістапада. Выстава Франсуазы Юг’е "Камуналка".

Гродзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) прадстаўляе фотапраект Франсуазы Юг’е, які складаецца з фотаздамкаў піцерскіх камуналак, што аўтар фатаграфавала на працягу некалькіх год падчас свайго знаходжання і жыцця там.

- Першыя дні ў камунальных кватэрах Санкт-Пецярбурга цалкам мяне збянтэжылі, і я зразумела, што каб дабрацца да сутнасці гэтага дзіўнага, закрытага асяроддзя, стаць для яго сваёй, мне спатрэбіцца пабываць там некалькі разоў. На працягу некалькіх гадоў я фатаграфавала камунальную кватэру і паўсядзённае жыццё яе жыхароў — асабліва Наташы, дзякуючы якой вызначыўся рытм маіх наведванняў. Ускосна, і без майго ўсведамлення гэтага, яна стала галоўным звяном у маім апавяданні і ў маім жаданні быць і заставацца там. Яна ўяўляе сабой квінтэсенцыю гэтых камунальных светаў і магнетызму горада, якія непакоілі мяне столькі гадоў, - гаворыць Франсуаза аб сваім праекце.

Выстава будзе працаваць да 30.11, 10.00-19.00, акрамя панядзелка.

Поўны білет каштуе 20 000, студэнцкі - 15 000, школьны - 10 000.  

Автор:
Фотограф:
t-styl.info
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость