07.06.2017 / 14:06

Лепшымі і самымі крэатыўным журы конкурса назвала вучняў гімназіі №3 Віцебска.

Наладзіць незвычайны флэшмоб упершыню прапанавала сваім прыхільнікам Грамадскае арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У пачатку чэрвеня на яе сайце з’явіліся умовы конкурса, прымеркаванага да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. Сутнасць яго была ў тым, каб выйсці на вуліцу і скласці з удзельнікаў акцыі сілуэт птушкі года — жаўрука-смяцюха, так, як падкажа фантазія і выдумка. Працы ацэньваліся па дасланых фотаздымках.

Жадаючых праявіць фантазію было нямала. У конкурсе прынялі удзел амаль 600 чалавек. Навучэнцаў віцебскай гімназіі №3 назвалі бясспрэчнымі пераможцамі. Яны складвалі фігурку птушкі года пад кіраўніцтвам Святланы Шапіра і Людмілы Сомавай. У акцыі прынялі ўдзел 70 чалавек.

Акрамя віцяблян, на сайце АПБ сярод самых яскравых здымкаў, змешчаны жаўрук-смяцюх, якога склалі вучні Шаркаўшчынскай школы.

Автор:
Фотограф:
ptushki.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость