07.08.2019 / 18:08

Трэці год запар фэст SPRAVA збірае людзей на паўвыспе пад Белай Царквою. Кажуць, сюды едуць выключныя неабыякавыя да сучасных мастацкіх плыняў наведвальнікі, гатовыя да эксперыментаў, перфомансаў і танцаў на ўсю ноч.
 

На гэты раз фэст павялічыўся на адзін дзень. Зрэшты, вырасла не толькі працягласць дзеі, але і колькасць наведвальнікаў. У кэмпінгу літаральна не было дзе яблыку ўпасці. На фэст ехалі парачкамі, цэлымі сем'ямі, вялікімі кампаніямі з сабакамі.

І пазабавіць сябе было чым: больш 30 рознастылёвых выканаўцаў на трох канцэртных пляцоўках, лекторыі, экскурсіі, майстар-класы, спектаклі і начныя кінапрагляды, чыл на фудкортах сярод кафэ і гастра-энтузіястаў.

Яшчэ адным новаўвядзеннем SPRAVA стала спроба больш адказна ставіцца да смецця. Відавочна, што пры вялікім скапленні людзей ад адходаў нікуды не падзецца. А з улікам любові да самаго фэста і месца яго правядзення экалагічны след івэнта хацелася зменьшыць і пакінуць прыродны куток у чысціні.

Валанцёры і валанцёркі таварыства "Зялёная сетка" на тэрыторыі паўвыспы арганізавалі трынаццаць пунктаў сартыроўкі смецця. Сабраныя другасныя матэрыяльныя рэсурсы пасля сканчэння фэсту адправіліся на лінію сартыроўкі ў Навалукомль і далейшую перапрацоўку.

І памятайце, што добрую SPRAVA мы зрабілі ўсе разам!

Автор:
Фотограф:
Аляксандр Лібертад
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость