07.09.2015 / 15:09

Па старай традыцыі гарвыканкам прызначыў чарговы суботнік на 5 верасня. Працоўныя калектывы, а таксама моладзь з навучальных устаноў горада аб'ядналі свае высілкі каб зрабіць Гомель прыгажэйшым і чысцейшым да Дня горада.

У большасці выпадкаў добраўпарадкаванне тычылася прыбірання апалага лісця з паркаў, сквераў і газонаў горада. Пры гэтым у сталіцы ад падобнай практыкі адмовіліся яшчэ ў мінулым годзе. Прыбіраючы апалае лісце ў парках і скверах, чалавек парушае натуральны кругазварот рэчываў у прыродзе. Апалае лісце ўтварае перагной, які сілкуе глебу. Яго прыбіранне збядняе зямлю і менавіта праз гэта дрэвам, а таксама хмызнякам і расліннасці складаней існаваць у наступным годзе", - заявіў з гэтай нагоды старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінгарвыканкама Аляксандр Баравікоў.

Ці ведаюць пра гэткую сталічную практыку гомельскія чыноўнікі застаецца толькі гадаць. Прапануем увазе здымкі з гомельскага суботніка ад "Гомельскіх ведамасцей".

Прыбіранне лісця ў скверы імя Грамыка ў Цэнтральным раёне:

Чыгуначны раён не застаўся ў баку ад падобнага "добраўпарадкавання":

Крыху разнастайнасці прыўнеслі ў Навабеліцкім раёне дзе сярод іншага прыбралі смецце ў затоцы Сажа блізу вёскі Сяўрукі а таксама вырубілі зарасці ў лясным масіве з боку СШ № 73.

У Савецкім раёне дэмантавалі бардзюры па вул. Братоў Лізюковых і ачысцілі спуск да пляжа ў новым мікрараёне № 59.

Автор:
Фотограф:
newsgomel.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость