07.12.2015 / 15:12

Непадалёк ад вёскі Цагельня было знойдзена цела 64-гадовага мужчыны з ірванай ранай на шыі.

Згодна з заключэннем экспертызы, смерць мужчыны наступіла ад масіўнай крывастраты ў выніку пашкоджанняў буйных крывяносных сасудаў. Мяркуецца, што цялесныя пашкоджанні нанесеныя ў выніку нападу сабак – множныя сляды гэтых жывёл выяўленыя каля цела загінулага.

У дадзены момант праваахоўнікі ўдакладняюць ўсе абставіны інцыдэнту. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, загінулы працаваў вартаўніком на асфальтабетонным заводзе ў Цагельні. Па словах сведкаў, заступіўшы на сутачнае дзяжурства, ён вечарам адлучыўся з месца службы і скіраваўся ў мясцовую краму, каля якой у кампаніі знаёмых распіваў спіртныя напоі. Няшчасны выпадак адбыўся з ім на зваротным шляху на працу.

Чытайце таксама: Службу отлова бездомных животных в Гомеле сократили вдвое​

Па выніках праверкі Гомельскага раённага аддзела Следчага камітэта будзе дадзена прававая ацэнка гэтаму трагічнага здарэння. Тым часам да адлова безнаглядных жывёл ужо далучаныя працаўнікі прадпрыемства "Спецкамунтранс" з абласнога цэнтра, Гомельскага лясгаса, а таксама прадстаўнікі таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Автор:
Фотограф:
news-xl.net
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость