07.12.2023 / 18:12

Распавядаем пра валанцёрскія магчымасці, якімі яшчэ можна паспець скарыстацца.

Ілюстрацыя
Ілюстрацыя

Валанцёрства ў Румыніі

Шукаюць валанцёраў для ўдзелу ў арганізацыі кірмашоў, канцэртаў, семінараў, абмену моладзевым досведам з іншымі асацыяцыямі, а таксама павышэння дасведчанасці аб негатыўных зменах навакольнага асяроддзя.

Праект накіраваны на тое, каб стымуляваць сацыяльна адказнае развіццё грамадства і асяроддзя праз сацыяльныя, культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы.

Валанцёры будуць пражываць у 2-пакаёвых кватэрах з агульным ванным пакоем і кухняй. Акрамя таго, удзельнікі праекта будуць атрымліваць штомесячную грашовую дапамогу і выплаты. Таксама прадугледжана кампенсацыя транспартных выдаткаў.

Патрабаванні:

Мова: англійская.

Узрост: 18-30 гадоў.

Навыкі: фота/відэа; спорт; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ці выкладанне.

Тэрмін: 24 тыдні ў перыяд з 1 снежня 2023 па 31 снежня 2024.

Падрабязней па спасылцы: Volunteer to Help III.

 

Валанцёрства ў Балгарыі

Праграма «Move your fingers» заахвочвае і падтрымлівае маладых людзей ініцыяваць і ажыццяўляць асабістыя праекты, якія важныя для іх саміх і для супольнасці, у якой яны жывуць: такія як навакольнае асяроддзе, перапрацоўка адходаў і паўторнае выкарыстанне рэсурсаў.

Чым трэба будзе займацца:

  • планаваць і суправаджаць працэс;
  • працаваць з праграмамі апрацоўкі аўдыё і відэа для падрыхтоўкі кароткіх прэзентацый для рэкламнай кампаніі і яе вынікаў;
  • працаваць з праграмай mailchimp для адпраўкі рассылак;
  • працаваць у сацыяльных сетках для планавання і арганізацыі інтэрнет-кампаніі;
  • працаваць з Photoshop і Adobe InDesign для падрыхтоўкі прома-матэрыялаў, у т. л. для выставак і вонкавай рэкламы.

Пакрываюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, кішэнныя выдаткі, транспартныя выдаткі, даецца медыцынская страхоўка.

Патрабаванні:

Мова: англійская.

Цікавасць да навакольнага асяроддзя, перапрацоўкі і паўторнага выкарыстання рэсурсаў. Гатоўнасць працаваць у міжнароднай камандзе.

Падрабязней па спасылцы: Move Your Finger.

 

Онлайн-валанцёрства ў ААН

Шукаюць аднаго валанцёра для перакладу матэрыялаў для брашуры МУР (мэты устойлівага развіцця).

Задачы:

– перакласці дакумент аб’ёмам 11 старонак фармату А4 на рускую мову;

– перакласці некаторыя пункты і рэкамендацыі дакумента.

Адабраныя онлайн-валанцёры атрымаюць інструкцыі па мэтавай аўдыторыі і нашых правілах камунікацыі, а таксама іншыя рэкамендацыі па меры неабходнасці. А

Онлайн-валанцёры будуць мець магчымасць наладзіць сувязі з аддзелам стратэгічнага планавання і даведацца, як перакладзены прадукт садзейнічае павышэнню дасведчанасці людзей у пытаннях адукацыі і развіцця моладзі.

Патрабаванні:

– добрае валоданне рускай і англійскай мовамі;

– веданне тэхнічных тэрмінаў, звязаных з Аджэндай у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, будзе лічыцца перавагай. Папярэдні досвед перакладаў разглядаецца як перавага.

Падрабязней па спасылцы: Translation of the «YOUTH».

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость