Джон Росмэн пазіцыянуе сабе як незалежнага зялёнага кандыдата, які спасылаецца на Канстытуцыю Беларусі і Маніфест "Глабальных зялёных".
Зялёны партал неаднаразова пісаў пра гэтага харэзматычнага амерыканца, які адмовіўся ад грамадзянства ЗША, пераехаў у Беларусь і ўзначальваў Фонд "Экалагічны транспарт".
Ён актыўна папулярызаваў выкарыстанне ровара ў паўсядзённым жыцці, выступаў супраць будаўніцтва Газпрамам гмахаў на месцы былога аўтавакзала "Маскоўскі", указваў на тое, што высокі ўзровень аўтамабілізацыі не сведчыць аб высокім узроўні развіцця грамадства.
Пасля 2020 года Росмэн застаўся ў Мінску і, гледзячы па ягоным сайце, вырашыў яшчэ раз пачаць жыццё з новай старонкі, спасылаючыся выключна на свае інтэрв'ю беларускім прапагандыстам і закідваючы "апазіцыі ў выгнанні" аргументы кшталту "хочуць скасаваць лепшую рысу камунізму".