09.06.2016 / 00:06

Поспехам скончылася дабрачынная акцыя «#velcombegom: кіламетры дапамогі».

У ёй прынялі ўдзел больш за дзве тысячы беларусаў па ўсім свеце, якія прабеглі каля 20 тысяч кіламетраў. Кожны ўдзельнік пераадолеў маршрут са смартфонам, зафіксаваў адлегласць з дапамогай фітнес-прыкладання і выклаў у сацыяльныя сеткі. Яго адлегласць канвертавалі ў грошы з разліку 20 тысяч рублёў за 1 кіламетр.

В Старой Белице провели экологический велокросс для детей

Атрымалася 399,4 мільёна беларускіх рублёў. Гэтыя грошы пералічылі на рахунак Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Гамяльчане ў сярэднім прабеглі па 10 кіламетраў, сабраўшы ў выніку каля 20 мільёнаў рублёў. Рэкардсменам у нашым абласным цэнтры стала Святлана, якая здужала амаль 33 кіламетры, паведамляе «Гомельская праўда».

Автор:
Фотограф:
gp.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость