08.08.2017 / 11:08

Польшча не будзе купляць энергію на Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астравецкім раёне.

Пра гэта ў інтэрв’ю РІА “Новости” заявіў міністр замежных спраў гэтай краіны Вітальд Вашчыкоўскі.

“Мы не зменім наша меркаванне пра пакупку энергіі з гэтай атамнай станцыі,— кажа польскі міністр. — Я думаю, што ў аснове яе ляжаць небяспечныя тэхналогіі, а адсутнасць бяспекі прывяла да Чарнобыля. Таму мы супраць гэтай АЭС, мы не збіраемся супрацоўнічаць і купляць яе энергію”.

Вашчыкоўскі падкрэсліў, што на пазіцыю Варшавы не паўплывае нават пазітыўная ацэнка сітуацыі з бяспекай Беларускай АЭС МАГАТЭ. Раней пра тое, што не збіраюцца купляць электраэнергію з АЭС, якая будуецца ў Беларусі, заяўлялі ўлады Літвы.

Першы энергаблок атамнай станцыі плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость