- Пакуль мы збіралі гэтую суму, кошты падвысіліся. Рамонт “з’еў” больш сродкаў, чым мы разлічвалі, - тлумачыць дырэктар “Гродзенскага дзіцячага хоспіса” Вольга Шульга.
Сэнсарны пакой – гэта прастора для асветы і камунікацыі з цяжка хворымі дзецьмі, якія з-за стану здароўя не могуць наведваць садок ці іншыя спецыяльныя ўстановы. Тут з выхаванцамі хоспіса і іх бацькамі будзе працаваць падрыхтаваны псіхолаг. Дзякуючы выкарыстанню светлавых эфектаў, пахаў, гукаў ды іншага абсталявання дзеці змогуць развіваць памяць, мысленне, увагу і маўленне.
Актывісты і валанцёры “Гродзенскага дзіцячага хоспіса” ўжо паставілі вокны, зашпаклявалі сцяну, паклалі гідраізаляцыйную цырату ды зрабілі ўцяпленне.