«Калядная майстроўня» — «Цэнтр гарадскога жыцця» і галерэя «Крыга», вул. Савецкая, 3
11 снежня, нядзеля, 12.00 — майстар-клас па падрыхтоўцы ўпрыгожвання каляднага стала святочнымі кампазіцыямі, а таксама падрыхтоўка дзяцей да каляднай батлейкі. Педагог Ірына Піваварун пакажа, як робіцца батлейка, распавядзе пра пастаноўку і ролі і калядным спектакліку.
17 снежня, субота, 12.00 — майстар-клас Таццяны Сулімы па вырабе калядных паштовак для дзяцей
18 снежня, нядзедя, 12.00 — майстар-клас Таццяны Сулімы па вырабе калядных паштовак для дарослых
Аўтары майстар-класаў возьмуць з сабою увесь неабходны матэрыял. Удзел у майстэрнях бясплатны, але вітаюцца ахвяраванні ўдзельнікаў, каб кампенсаваць выдаткі на матэрыялы.
Творчы марафон для маленькіх і дарослых аматараў памайстэрыць нешта сваімі рукамі ў «Цудоўні», вул. Вялікая Траецкая, 14
10 снежня
З 13.00 да 19.00 Таццяна Юрцэвіч, майстар па пляценні з лазы і чароту, будзе дзяліцца сваімі ўменнямі. У праграме 3 майстар-класы:
13.00 — 14.30 — выраб чаротавых птушачак (дарослым і дзеткам ад 7 год). Удзел — 5 р.;
14.30 — 16.00 — цацкі на елку і не толькі з лазы (дарослым і дзеткам ад 10 год). Удзел — 6 р.;
з 16.00 — асновы пляцення з чароту на прыкладзе вырабу падставак пад гарачае (умоўна для дарослых). Удзел — 9 р.
Колькасць месцаў абмежаваная. Падрабязнасці і запіс па тэлефоне +37533 6232616 ці асабістымі паведамленнямі ў суполку.
Тыдзень бясплатных майстар-класаў у цэнтры рамёстваў «Наследие», вул. Рэйманта, 12
Кожны майстар-клас пройдзе з 17.30 да 20.00
12 снежня (панядзелак) — цацкі з фетру, майстар Анастасія Матусевіч (пажадана з сабой узяць рознакаляровы фетр і ніткі муліне, стужачкі).
13 снежня (аўторак) — цацкі з саломы, майстра Валянціна Цыганец (з сабой пажадана ўзяць вялікія рознакаляровыя бусіны і стужачкі)
14 снежня (серада) — цацкі з войлаку — майстар Алена Вітко.
15 снежня (чацвер) — вышыўка крыжыкам свайго імя на стараславянскай мове, майстар Анастасія Матусевіч (з сабой пажадана мець канву, ніткі муліне)
16 снежня (пятніца) — навагодні падсвечнік — майстар Алена Маліноўская (з сабой мець 3–4 м зялёнай мішуры, свечку, баначку з-пад смятаны, стужачкі, сняжынкі, арэшкі, шышачкі для дэкору).
Даведкі па тэлефоне — 80298384313.
Навагодні экаweekend у ЭкаСтудыі «Студыі карысных кампетэнцый», Будзёнага 48а-86
17 снежня з 12 да 16 гадзін
У мерапрыемстве запланаваныя:
— уласнаручна зроблены сімвал наступнага года і падарункавы пакет
— прыгатаванне натуральнага асвяжальніка паветра з навагоднімі водарамі
Уваход вольны. Увесь спіс мерапрыемстваў падчас навагодняга экаweekend’у можна знайсці на старонцы суполкі.