09.01.2015 / 13:01

Цэлы парад  альтэрнатыўных ёлачак можна назіраць у цэнтры горада побач з Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі.

Сёлета каля 2 дзесяткаў крэатыўных ідэй па стварэнні навагодніх дрэўцаў з падручных матэрыялаў рэалізавалі і прадставілі цікаўным гараджанам мясцовыя арганізацыі і прадпрыемствы: ААТ “Пружанскі завод радыёдэталей”, ААТ “Мурава”, ААТ “Агра-Калядзічы”, райспажыўтаварыства, аўтапарк №11, КУВП “Камунальнік” і іншыя. Як зазначае газета "Раённыя Будні", гэта традыцыя была ўведзена старшынёй райвыканкама М.М.Сярковым.

Матэрыялы для стварэння ёлак падбіраліся з улікам спецыфікі арганізацыі-стваральніцы, таму ёлачкі аказаліся тэматычна вытрыманыя.  Ялінка ДЭУ-25 упрыгожана  мігалкай і дарожнымі знакамі, ДРБУ-140 — таксама дарожнымі знакамі. Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі выкарыстаў у ёлачным дэкоры CD-дыскі, а Пружанскі льнозавод - льняное палатно.

Сваю прадукцыю размясціў на  ёлачцы і Пружанскі малочны камбінат, упрыгожыўшы навагодняе дрэўца… сырамі.  А зяленая прыгажуня “Белавежскіх вінаў” зроблена акурат са шкляных бутэлек.

Дарэчы, нагадваем, што ў нас працягваецца навагодні конкурс на лепшы экарэцэпт, экадэкор і экаялінку! Спяшайцеся паўдзельнічаць!

Автор:
Фотограф:
budni.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость