10.02.2015 / 02:02

13 лютага з 11.00 да 12.00 кожны можа задаць сваё пытанне Іі Вітальеўне Малкінай пра стан навакольнага асяроддзя, як не парушыць крохкі баланс у прыродзе праз чалавечую дзейнасць і эканамічныя выгоды.

Усё часцей даводзіцца чуць, што быць экалагічным - гэта модна! Экалагічныя і чыстыя прадукты хаця і каштуюць даражэй, але на іх існуе попыт. Дызайнеры пры стварэнні сваіх калекцый перавагу аддаюць натуральным і арганічным тканінам.

Аднак варта памятаць, што экалогія значна шырэй: гэта і паветра, і глеба, і дрэвы, і вада. Ад іх каснага стану залежыць наша самаадчуванне.

13 лютага у кожнага ёсць магчымасць задаць пытанне Першаму намесніку Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іі Малкінай у час прамой лініі газеты "Рэспубліка", якая будзе доўжыцца з 11.00 да 12.00.

Свае пытанні можна даслаць загадзя на электронную скрыню vera_hankina@mail.ru з пазнакай "Прамая лінія" ці па тэлефоне 287-16-61.

 

Па матэрыялах сайта Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Автор:
Фотограф:
www.pinsknews.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость