09.03.2016 / 13:03

Першыя тэмпературныя рэкорды вясны 2016 года былі пабітыя ў Гомельскай вобласці.

У Мазыры 8 сакавіка быў пабіты абсалютны максімум дня 41-гадовай даўніны. Паветра тут прагрэлася да 15,8 градуса цяпла. Ранейшы рэкорд складаў плюс 13,3 і быў зафіксаваны 8 сакавіка 1975 года ў Пружанах Брэсцкай вобласці.

У самым Мазыры дзённы максімум да гэтага быў роўны 11,2 градуса вышэй за нуль (зарэгістраваны ў 2014 годзе).

Новы рэкорд для Гомеля складае плюс 13,3 (быў 11,9 ў 1995 годзе). У астатніх абласных цэнтрах і сталіцы дзённыя максімумы выстаялі.

Автор:
Фотограф:
ipnews.in.ua
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость