09.09.2015 / 11:09

Чатыры кірмашы з сельскагаспадарчай прадукцыяй будуць арганізаваныя ў Гродне ў верасні і кастрычніку.

26 і 27 верасня на пл. Савецкай адбудзецца кірмаш “Залатая восень”. Гарадзенцаў чакае распродаж гародніны, садавіны, мёду, кандытарскіх і кулінарных вырабаў, сажанцаў, садовага інвентару. Яшчэ адзін кірмаш па продажы гародніны на зіму адбудзецца тут жа 17 кастрычніка.

Рыбныя кірмашы ў Гродне ладзяцца на міні-рынку “Дзевятоўка” па вул. Дзяржынскага 10 і 24 кастрычніка.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость