Паведамленні аб вадзе вельмі цёмнага колеру і плаваючых у ёй ападках паступаюць ад насельнікаў некаторых раёнаў цэнтра беларускай металургіі. Людзі звярталіся да ўладаў але тыя працягваюць запэўніваць аб тым, што праблема будзе ў бліжэйшы час вырашана. Тым часам якасць вады ніяк не паляпшаецца. Праз гэта ў людзей псуюцца пральныя машыны і нават звыклыя хатнія турботы, такія як прыгатаванне ежы або купанне дзяцей пераўтвараюцца ў галаўны боль.