Запаўняецца "Зялёная карта" паступова, гарады наносяцца, калі валанцёры збяруць і правераць інфармацыю па пунктах збору. На сённяшні момант карта ахоплівае ўжо дзесяткі беларускіх гарадоў і налічвае з тысячу пунктаў, куды можна здаць другасныя рэсурсы, непатрэбныя і харошыя рэчы.
Працаваць над картай у Маладзечна дапамагаў Канстанцін Чыкалаў з кампаніі "У абарону беларускіх балот".
Як зазначыла Марыя Сума, каардынатар праекту, у Маладзечна налічваецца ля 15 пунктаў збору, у мясцовых жыхароў ёсць магчымасць правільна утылізаваць абсалютна ўсе віды адходаў.
"Развіццё праекту ў рэгіёнах - гэта немалы ўклад ва ўстойлівае кіраванне адходамі на мясцовым узроўні, а таксама магчымасць у чарговы раз нестандартным чынам прывабіць увагу насельніцтва да важных "зялёных" пытанняў".