10.01.2020 / 11:01

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў назвала лаўрэатаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці», якой узнагароджваюць грамадскіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў за ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Гэтым разам прэмію ўручалі ў адзінадцаты раз. Сярод намінантаў і экалагічная актывістка і праваабаронца са Светлагорску. 

Грамадзкай лідэркай году назвалі і Алену Маслюкову, лідарку ініцыятывы супраць запуску заводу беленай цэлюлёзы ў Светлагорску.

Алена Масьлюкова актыўна ставіць пытаньні экалагічных правоў жыхароў свайго гораду і імкнецца кансалідаваць дзейнасць падобных ініцыятываў на нацыянальным узроўні.

Прэмію ўручылі ў 10 намінацыях: «Грамадзкі лідэр / грамадзкая лідэрка году», «Кампанія году», «Новая ініцыятыва», «Мэдыяактыўнасьць году», «Талака году», «Рэгіянальная падзея», «Партнэрства году», «Крэатыў году», «„Гарбуз“ году», «Журналіст / журналістка году». Кароткі сьпіс намінантаў можна паглядзець тут.

Прэмія "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці" заснаваная ў 2009 годзе. Ёй узнагароджваюць выбітных асобаў, арганізацыі, а таксама адзначаюць падзеі, знакавыя для развіцця грамадзкага сэктару Беларусі.

Ляўрэатаў вызначаюц шляхам галасаваньня 149 сябраў журы, у якое ўваходзяць сябры рабочай групы Асамблеі НДА, спэцыяльна запрошаныя экспэрты — лідэры розных арганізацыяў, журналісты, якія пішуць пра трэці сэктар, і ранейшыя пераможцы прэміі.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость