10.02.2015 / 15:02

Прадстаўнікі мясцовых грамадскіх арганізацый, дзяржаўных устаноў і мясцовых органаў улады абмеркавалі сённяшнія экалагічныя праблемы горада.

Сваім вопытам вырашэння шэрагу падобных праблем з удзельнікамі сустрэчы падзяліліся госці з Мінску, прадстаўнікі таварыства "Зялёная сетка".

Як паведаміла мясцоваму тэлеканалу кіраўнік адвакацыйных кампаній таварыства Ірына Сухій:

"У апошнія гады мы вырашылі, што трэба працаваць не толькі ў Мінску і яго ваколіцах, а выязджаць і ў рэгіёны. У Гомельскай вобласці з мінулага года мы працуем з экалагічнымі арганізацыямі, з АСДЭМА. У Мазыр прыехалі, каб пазнаёміцца з арганізацыямі і даведацца аб праблемах горада".

Ірына Белая паведаміла пра грамадскую інспекцыю "Зялёны дазор", Ігар Корзун падзяліўся сваім вопытам работы па абароне гарадскіх зялёных зон у рамках кампаніі "Гарадскі ляснічы". Удзельнікі сустрэчы з цікавасцю праглядзелі прэзентацыю аб рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Мазырскія яры" педагога-краязнаўца эколага – біялагічнага аддзела Мазырскага цэнтра творочасці дзяцей і моладзі Сяргея Зубарава.

Дырэктар мясцовага фонда "За чыстую Прыпяць" Сяргей Казлоў падзяліўся сваімі планамі па развіццю экалагічнага турызму ў мікрараёне "Зарэчны" горада Мазыра. Дэпутат раённага савету Мікалай Гайдукоў звярнуў увагу прысутных на праблемы самага вялікага мікрараёна Мазыра “Маладзёжны”.

Першая сустрэча экалагічных арганізацый і ініцыятываў Мазыршчыны была ў асноўным азнаямленчая. Яе ўдзельнікі дамовіліся аб далейшай сумеснай дзейнасці дзеля садзейнічання паляпшэнню экалагічнай сітуацыі ў Мазыры.

Автор:
Фотограф:
І. Балоціна
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость