Сажайте деревья, а не журналистов

Усталюй таблічку – абарані дом птушкі 2017 года з Чырвонай кнігі ад касцоў і ўладальнікаў сабак! 

Птушкай 2017 года ў Беларусі абраны жаўрук-смяцюх. Птушка не злятае ў вырай, а жыве ў Беларусі ўвесь час. Жаўрук-смяцюх знікае праз кашэнне травы падчас гнездвання, недахоп харчавання ды апрацоўку травы пестыцыдамі. З красавіка па ліпень мы павінны дапамагчы рэдкай птушцы выгадаваць птушанят. Як гэта зрабіць? 

10.05.2017 Грамадства Аўтар: Зялёны партал Фота: ptushki.org

Гэтыя птушкі гняздуюцца паасобку. Гняздо на зямлі, сярод рэдкіх раслінаў, добра замаскіраванае. Будаўнічы матэрыял – сухія сцяблінкі травы, карэньчыкі, лісце. Яйкі шэравата-белыя, з плямамі. Дзе жыве птушка: узбочыны дарог, дваровыя футбольныя паля, прамысловыя і жылыя зоны гарадоў – так выглядае дом жаўрука-смецюха. Важную ролю іграе ў жыцці птушкі нізкая трава.

АПБ раіць усталяваць вось такую інфармацыйную таблічку і звярнуць ўвагу касцоў, уладальнікаў сабак і катоў і астатніх людзей, якія ходзяць побач. Варта пакінуць птушак у спакоі на гэты перыяд! 

Спампуйце таблічку, пры неабходнасці зрабіце копіі, заламінуйце ці пакладзіце ў файл на выпадак дажджоў. Прымацуйце гэтае папярэджанне да таблічкі і пастаўце каля месца, якое птушкі абралі для гнездавання. 

Паведаміце людзям, якія косяць траву, што трэба быць уважлівым. Пажадана перад гэтым паназіраць за тырыторыяй і паглядзець, якія птушкі лятаюць побач. У месцах, дзе дакладна гняздзіцца гэтая птушка з Чырвонай кнігі, трэба ўвогуле не касіць пад час сезону гнездавання.

Сфатаграфуйце свае таблічкі ў жаўруковых месцах і дасылайце свае фота і гісторыі на info@ptushki.org!

 

Факт

98% — на столькі зменшылася колькасць жаўрукоў-смецюхоў у Еўропе за апошнія 30 год! Гэты від ўвогуле знік на гнездаванні ў Нарвегіі, Швецыі і Швейцарыі. Па Беларусі дакладных дадзеных няма, але від стаў рэдкім і ўключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Пакуль прасцей яго сустрэць на поўдні Беларусі, зрэдку – у цэнтральных і паўночных раёнах.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 10.05.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.