10.09.2014 / 17:09

Зварот накіруюць Прэзідэнту РБ, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу і Ураду.

У межах кампаніі "НЕ жорсткасці ў адносінах да жывёлаў" распачаты збор подпісаў пад зваротам за прыняцьцё закону "Аб абароне жывёлаў" ("Аб абыходжаньні з жывёламі").

У Беларусі квітнее жорсткасць у адносінах да хатніх любімцаў: іх выкідаюць, нагуляўшыся, калечаць і нават забіваюць. У вясенне-асенні пэрыяд выпадкі забойства ці жорсткага пазбаўлення ад навароднага прыплоду не паддаюцца падліку. Калі ў Мінску і іншых вялікіх гарадах існуе адлоў і непрацяглае ўтрыманне перад усыпленнем катоў і сабак, то ў іншых населеных пунктах жывёлаў забіваюць пасярод белага дня.

Актывісты лічаць, што даўно надышоў час далучыцца да цывілізаваных краінаў, у якіх праблема кантролю колькасці бяздомных жывёлаў вырашаецца гуманным чынам, а за жорсткае абыходжанне з жывёламі прадугледжанае пакаранне.

Арганізатары кампаніі звяртаюцца да грамадзкасці з просьбай падпісаць зварот па-беларуску ці па-расійску можна праз Zvarot.by.

Важна адзначыць, што дакумент, падрыхтаваны з дапамогай сэрвісу Zvarot.by, аформлены такім чынам, што мае юрыдычнае значэнне, і абавязковы да разгляду, у чым яго істотнае адрозненне ад шматлікіх петыцыяў.

Нагадаем, што ўвесну гэтага году ў межах кампаніі было даслана 820 зваротаў на адрас Генеральнай пракуратуры з заклікам ўвесці крымінальнае пакаранне за бязлітасныя здзекі над жывёламі. На што быў атрыманы адказ: "Генеральнай пракуратурай з некаторымі заўвагамі сагласавана прапанаваная Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь рэдакцыя артыкула 339-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Жорсткае абыходжаньне з жывёламі)". (Нацыянальны цэнтр, як аказалася, таксама накіраваў падобную прапанову ў Пракуратуру). А Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ мелася прыняць праўкі ў Крымінальны кодэкс яшчэ ў вясенне-летнюю сесію, але адклала разгляд на кастрычнік.

Даведка:

У межах кампаніі ў 2013 і 2014 гг. ужо былі накіраваныя калектыўныя звароты ад шэрагу зааабарончых арганізацыяў у Адміністрацыю прэзідэнта РБ ("Прапанова аб нарматворчай дзейнасьці ў накірунку ўдасканалення прававога рэгулявання ў сферы абароны жывёлаў"), Міністэрства замежных справаў ("Прапанова аб далучэньні да канвэнцыяў Савета Эўропы па абароне жывёлаў"), зварот у Адміністрацыю прэзідэнта ад вядомых людзей краіны (музыкаў, пісьменнікаў і інш.), адаслана 820 зваротаў ад грамадзянаў у Генеральную Пракуратуру і МУС.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость