Мы чакаем кандыдатаў з досведам працы, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, праактыўнай жыццевай пазіцыяй і, як мінімум, з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.
У абавязкі PR-мэнэджэра ўваходзіць:
-
распрацоўка і рэлізацыя PR-стратэгіі і камунікатыўных планаў таварыства. Доўга і каротка тэрміновае планаванне PR -дзейнасці;
-
арганізацыя PR -мерапрыемстваў, асвятленне дзейнасці Зяленай сеткі на нацыянальным узроўні, праца з медыя, мэтавымі аўдыторямі і іншымі суб’ектамі знешняга акружэння Зяленай сеткі;
-
стварэнне PR -прадукцыі і падрыхтоўка гадавых справаздач і г.д.
Вакансія адчыняецца на палову стаўкі з магчымасцю павелічэння да поўнай з 01.01.2018г. Плануецца, што PR -мэнэджэр прыступіць да сваіх абявязкаў з 23 кастрычніка 2017 года.
Са свайго боку гарантуем:
-
цікавую і творчую каманду;
-
разнастайную дапамогу і падтрымку;
-
паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
-
павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама сфармулявать 3 першыя крокі, якія мусіць зрабіць, прыступіўшы да працы. (Альбо: аргументавана сфармулявать 3 пункты, якія, на ваш погляд, зрабілі б экалагічную грамадскую дзейнасць больш прывабнай і цікавай для беларусаў).
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас greenbelarus@gmail.com
Дэдлайн - 18 кастрычніка