10.11.2014 / 22:11

Дзякуючы вынаходніцтву вучоных з Nanyang Technology University (Сінгапур) зараджаць свой электрамабіль стане магчымым за лічаныя хвіліны.

Распрацоўку звышхуткіх для зарадкі акумулятарных батарэй можна будзе прымяняць у розных галінах. Але па словах вучоных, асаблівую ролю яны адыграюць у развіцці індустрыі электракараў, перадае GreenEvolution. Акрамя гэтага акумулятары будуць служыць даўжэй.

Каманда змагла замяніць анод з графіту на гелевы матэрыял з дыаксіду цітана і замяніць яго форму, што звычайна прымае сферычную, на тонкія нана-трубкі, якія таўшчынёй у некалькі тысяч разоў меншыя за чалавечы волас. Гэта дазволіла паскорыць хуткасць хімічнай рэакцыі і зарадкі.

Па словах вучонага Чэна, главы даследчага праекту, электрамабілі змогуць значна павялічыць радыус адлегласці паездкі, з поўнай зарадкай усяго за 5 хвілін, што адпавядае часу запраўкі бензінам. Вучоныя плануюць, што распрацоўка з'явіцца на рынку ўжо праз 2 гады.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость