10.11.2015 / 15:11

У Беластоку з’явілася зусім новая дарога для веласіпедаў – першая зусім асобная паласа руху, прызначаная выключна для двухколавага транспарту. Яе пабудавалі на вуліцы Хробрага, недалёка ад цэнтра горада, піша "Твой Стыль".

Адрамантаваны пакрыццё вуліцы, ходнікі і з’езды з іх. Цяпер разварысты не будуць замінаць аўтамабілям і пешаходам. Кошт пабудовы такой паласы – 850 тыс. злотых (амаль 200 тыс. еўра).

У Беластоку ёсць ужо 107 км роварных сцежак, ля школ будуюцца крытыя паркоўкі, сказаў выданню poranny.pl намеснік прэзідэнта Беластока Адам Паліньскі. Ён узгадаў таксама пра сістэму Беластоцкай Роварнай Камунікацыі – BiKeR, якая ў цёплы час году карысталася шалёнай папулярнасцю ў гараджан.

Уроки велосипедного Берлина

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость